Domini canis
Сажаў яго заснавальнік майго горада, граф Ян Развадоўскі.













Гэта ўжо иншы парк, але прыгожа.


А яшчэ Леанор. Х) Ракурс такі, што галава больш за ўсё астатняе. .__.
читать дальше

@темы: Фото

Комментарии
18.08.2013 в 11:52

а дзе ж ты жывеш, можна пацiкавiцца? ^^
лялечка дужа незвычайная, вельмi мне да спадобы
18.08.2013 в 22:01

Domini canis
У горадзе Баранавічы. :З
Дзякую. ^^ Лялечку колькі разоў перерабляла...
18.08.2013 в 23:28

Lotven, падаецца цудоўным мейсцам. ніколі не была там :3
18.08.2013 в 23:48

Domini canis
zavieja, яно цудоўнае і ёсць. Асабліва ўлетку. А ты прыязджай, пакажу... :laugh:
19.08.2013 в 01:05

Lotven, а вось зьбiруся і прыеду^^ мне надта вашыя цэрквы падабаюцца. усе незвычайныя, адна другой прыгажэй
19.08.2013 в 16:21

Domini canis
zavieja, а вось зьбiруся і прыеду^^
Гэта было б добра. Х)

мне надта вашыя цэрквы падабаюцца. усе незвычайныя, адна другой прыгажэй
Згодна. ^^ А дзе ты нашыя цэрквы бачыла, можна спытаць?
19.08.2013 в 22:44

Lotven, па блогах тых, хто у вашым горадзе быў)
19.08.2013 в 22:48

Domini canis
zavieja, а... =)
Мне асабліва падабаецца касцёл Узвышэннф Святога Крыжа. ._. Але я яго ўнунтры не бачыла, да.
21.08.2013 в 17:25

Lotven, так, вельмi утульненька выглядае. мне яшчэ надта падабецца касьцёл Св. Зыгмунда. так, навабуд, але ж божачкi, якi ён моцны!
Але я яго ўнунтры не бачыла, да.
чаму?
22.08.2013 в 14:50

Domini canis
zavieja, а я яго ніколі не бачыла. О_О Мабыць, вельмі далка ад майго дома.
чаму?
Мая маці праваслаўная і ў касцёл хадзіць мне забараняе (а хацелася б). Знаёмых-каталікоў у мяне няма.
22.08.2013 в 17:50

Lotven, я ня ведаю, дзе ён) вось так выглядае
farm1.static.flickr.com/244/3264464120_9d747306...
Мая маці праваслаўная і ў касцёл хадзіць мне забараняе (а хацелася б). Знаёмых-каталікоў у мяне няма.
Нiбы яна даведаецца, калi ты на хвілінку зазірнеш у касьцёл? Але неяк нядобра атрымліваецца, што яна цябе выбару не пакідае. Мяне вось у праваслаўі хрысцілі, але гэта падаецца, быў апошні раз калі я была ў праваслаўнай царкве. А ў касьцёл па некалькі разоў на тыдзень хаджу.
22.08.2013 в 19:23

Domini canis
zavieja, ну, як ён выглядае, я ўжо паспела пагледзіць. ^^

Не, яна не даведаецца, я многа гуляю, але адна баюся проста так заходзіць. ._.

Мяне маці водзіць у праваслаўную царкву раз у некалькі месяцаў. =-=
22.08.2013 в 20:10

адна баюся проста так заходзіць. ._.
дарма) у звычайны працоўны дзень, не падчас Iмшы, там амаль нікаго няма. а калі ёсьць, усё роўна ніхто ня зверне на цябе ўвагі. =) наўпрост уваходзіш і сядаеш на зэдлiк.
а я вось вельмі хачу зазірнуць у праваслаўную царкву. дакладней, у сабор Сашэсьця Сьвятога Духу i царкву Пятра і Паўла на Нямізе. наўпрост паглядзець, шчыра кажучы) але неяк там усё строга, хусткі трэба апранаць. і як сябе там паводзіць, куды ісьці, дзе стаяць, ня ведаю. о_о там жа зэдлікаў няма...
22.08.2013 в 21:05

Domini canis
Дзякуй. =) Можа, змагу пераадолець гэта. Тым больш, што жанчына адна гаварыла, што ксёнзд там вельмі добры, ветлівы, калі што. ^^

Мама гаворыць, што лепш на галаву што-небудзь надзець, і юбку. Можна зайсці проста, пахадзіць па царкве, свечку паставіць. І калі нехта штосьці скажа, не прыймаць блізка да сэрца, людзі розныя бываюсь. ._.
Атрымоўваецца, што праблемы з гэтым у нас аднолькавыя. Х)
23.08.2013 в 01:22

ну я вось ксёндза толькі падчас Iмшы і бачу, таму можаш не хвалявацца. у звычайны час там толькі у куточку сядзіць хтосьці - кшталту кансультант ці што. =)
калі ўваходзіш, можаш перахрысціцца, можаш не - як жадаеш. ніхто слова дрэннага ня скажа. я вось колькі разоў наўпрост заходзіла і сядала, і ніхто ня глянуў нават.
Атрымоўваецца, што праблемы з гэтым у нас аднолькавыя. Х)
так, атрымоўваецца што так. :D
23.08.2013 в 14:25

Domini canis
Прыўкрасна. ^^ У параўнанні з гэтым у царкве так усё строга. о_о

Затое вырашылі. ^^
25.08.2013 в 00:47

У параўнанні з гэтым у царкве так усё строга. о_о
дакладна, я таму баюся ў царкву заходзіць о.о
25.08.2013 в 15:10

Domini canis
Угу. Тым больш, што там могуць быць не вельмі добрыя людзі нават не падчас службы. ._.
25.08.2013 в 21:33

не вельмі добрыя людзі - гэта як разумець? о.о жабракi цi хто?
25.08.2013 в 22:43

Domini canis
zavieja, да не. Бываюць такія... бабулечкі, якія вельмі ждаюць сказаць табе, што ты не так сябе паводзіш, як трэба. ^^"
29.08.2013 в 00:31

Lotven, ну яны мне ня страшныя :D
29.08.2013 в 11:06

Domini canis
zavieja, гэта вельмі добра. XD А то маці мяне папярэдзіла...

Расширенная форма

Редактировать

Подписаться на новые комментарии
Получать уведомления о новых комментариях на E-mail